postheadericon Год малой Родины

Навучаемся размауляць па-беларуску!!!

Адна з мэт дашкольнай адукацыі, гэта фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жадання авалодаць ёю. садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
У дашкольных установах педагогі рэалізуюць задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі зацвержанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны тыдзень праходзяць заняткі, святы, гульні, віктарыны і іншыя мерапрыемствы на роднай мове, што садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, краіны, вытокаў культуры беларускага народа.
Паважаныя бацькі! Працэс навучання беларускай мове праводзіцца паэтапна, пачынаючы з малодшага дашкольнага ўзросту. У гэтым навучальным 2018/2019 годдзе выхавальнікі дашкольнай адукацыі будуць развіваць у дзяцей першапачатковыя навыкі разумення мовы, уменні паўтараць за педработнікамі і самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (правільнае прагаворванне слоў, паўтарэнне і завучванне кароткіх вершаў, песенак, лічылак і г.д.)
Згодна гадавому планаванню на 2018/2019 год, выхавацелі і педработнікі плануюць падабраць і аформіць , “Дзіцячы альбом” па наступных тэмах: “Знакамітыя землякі”,“Расліны Беларусі”, “Хатнія і дзікія жывёлы Беларусі”, “Прамысловасць горада Брэста”, “Мая маленькая Радзіма”, “Спартыўныя аб’екты горада Брэста” і іншыя. Кожны квартал ва ўстанове дашкольнай адукацыі запланавыны тыдні беларускай мовы, прысвечаныя фальклорным святам.
15 – по 19 кастрычніка 2018 года — “Восеньскія святы”
(Дзень Маці – 14 кастрычніка, Пакровы)
1 – 8 студзеня 2019 года – “Зімовыя святы” (Новы год, Раство Хрыстова, Калады)
25 – 30 сакавіка 2019 года – “Вясновыя святы” (Гуканне вясны)
На навучальны год запланавана таксама абставляваць куткі кнігі ў групах, дзе будуць для выхаванцаў прапанавацца кнігі розных жанраў на беларускай мове, партрэты беларускіх пісьменнікаў і мастакоў.
У лютым 2019 г. запланаваны конкурс чытачоў сярод выхаванцаў старэйшых груп “Люблю мой край, старонку гэту…”
Штогод мы выпісваем дзічячыя часопісы “Вясёлка і “Буся” для дзяцей дашкольнага ўзросту. У часопісу “Вясёлка” змяшчаюцца казкі і вершы сучасных пісьменнікаў, а таксама вучняў школ розных гарадоў і вёсак Беларусі, розныя цікавыя коміксы і казкі. А часопіс “Буся” – гэта – чытанка – маляванка для дашкольнікаў. Часопіс змяшчае казкі, вершы, загадкі, аповесці, размалёўкі, маляванкі. Прапануем і Вам, паважаныя бацькі, аформіць падпіску на гэтыя добрыя, цікавыя часопісы.

Найбольшая праца па навучанню дзяцей белрарускай мове праводзіцца ў старэйшых групах. На занятках з выхаванцамі актыўна выкарыстоўваецца наглядны матэрыял з серый “Свет дзяцінства”, “Старонкі роднай зямлі”.
На працягу года педагагічныя работнікі будуць цесна ўзаемадзейнічаць і з Вамі, паважаныя бацькі. Плануецца інфармацыйна – тлумачальная работа (акцыя “Чытаем па – беларуску”, кніжныя выставы “Дзень добры, кніжка беларуская”)
Мы ўпэўнены, што фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, далучэнне іх да роднай мовы ў сумеснай працы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі.
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела “Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Дажынкі”, “Свята ураджаю”, “Калядкі”, “Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.
Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, выубычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску

Кніжны куток створаны з мэтай азнаёміць бацькоў і
дзетак з багаццем беларускамоўнай дзіцячай
літаратуры.

На дадзенай старонцы вы зможаце знайсці і прачытаць патрэбныя і цікавыя вам казкі, вершы, песні, загадкі, лічылкі і многае іншае на беларускай мове.
Беларускія народныя казкі dzietki.org
Казкі іншых народау dzietki.org
Аутарскія казкі dzietki.org
Вершаваныя казкі dzietki.org
Вершы dzietki.org
Апавяданні dzietki.org
Песенкі dzietki.org
Загадкі dzietki.org
Лічылкі і забаулянкі dzietki.org
Традыцыі dzietki.org
Ілюстраваныя творы dzietki.org
Нашая энцыклапедыя dzietki.org

Мова,
Пявучая родная мова,
Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.
Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў
Мае ў сабе тваё кожнае слова.